Беларус і ўкраінец у Польшчы прадставіліся паліцэйскімі і забралі грошы ў 85-гадовай жанчыны. Абодва затрыманы

Навіны
Фото: bialystok.policja.gov.pl

Паліцыя Варшавы затрымала 33-гадовага беларуса і 48-гадовага ўкраінца. Прадставіўшыся паліцэйскімі, яны падманулі 85-гадовую жанчыну і забралі ў яе грошы ў рамках «паліцэйскай аперацыі».

У сярэдзіне красавіка жанчыне патэлефанаваў нібыта супрацоўнік пошты, а затым — паліцэйскі. Зламыснікі пераканалі пенсіянерку, што яе зберажэнні знаходзяцца пад пагрозай, таму грошы трэба перадаць паліцэйскаму.

Калі ілжэпаліцэйскі прыехаў дадому да жанчыны, яна перадала яму 21 тысячу злотых па паролі «анёл».

Паліцыя ўстанавіла і затрымала падазраваных. Яны дзейнічалі сумесна: адзін забіраў грошы, другі сачыў за абстаноўкай.

Паводле рашэння суда абодва змешчаны пад арышт. За махлярства ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.