БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі з 2 па 6 ліпеня

Навіны
Фото: БЖД

Беларуская чыгунка ў перыяд з 2 па 6 ліпеня прызначыла дадатковыя цягнікі. Беларусаў чакаюць доўгія выхадныя ў сувязі з Днём Незалежнасці. Усяго прызначана 26 цягнікоў.

“У міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 18 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск – Брэст, Мінск – Гомель і Мінск – Магілёў.

Акрамя таго, ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЧ» прызначана 8 дадатковых цягнікоў у міжнародных зносінах па маршрутах: Брэст – Санкт-Пецярбург, Гомель – Санкт-Пецярбург і Мінск – Санкт-Пецярбург”, — паведамілі ў БЧ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.