Архангельскі губернатар прапанаваў Беларусі партовыя магутнасці

Навіны
Фото: пресс-служба Лукашенко

Губернатар Архангельскай вобласці Расіі Аляксандр Цыбульскі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанаваў Беларусі задзейнічаць партовыя магутнасці рэгіёна для перавалкі грузаў. У планах вобласці – будаўніцтва глыбакаводнага порта.

“Тут мы бачым вялікія магчымасці і перспектывы ў частцы выкарыстання існуючых магутнасцей. У нас ёсць магчымасць перавальваць да 5 млн т грузу і далей праз марскі шлях накіроўваць іх на Усход. Мы пачынаем рэалізацыю буйнога праекта па будаўніцтве глыбакаводнага марскога порта Архангельска.

Тут таксама з беларускім бокам можам узаемадзейнічаць і нават вызначыць асобныя ўчасткі, якія маглі б выкарыстоўвацца для перавалкі грузаў з Беларусі. Ёсць пытанне, звязанае з чыгуначнымі тарыфамі. Мы на сябе ўзялі тут ініцыятыву папрацаваць з РЧ, урадам”, – сказаў Цыбульскі, перадае БелТА.

Яшчэ адзін праект губернатара – аднаўленне авіярэйсаў паміж Архангельскам і Мінскам. Паводле яго слоў, Архангельскі авіяцыйны атрад становіцца першым эксплуатантам найноўшых рэгіянальных пасажырскіх самалётаў Іл-114-300. Першая машына павінна паступіць у канцы года, і яе хочуць паставіць на гэты рэйс.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.