На дне цясніны Корумду ў Кыргызстане выявілі тры целы

Галоўнае
Скриншот видео АКИpress

На дне цясніны Корумду ў Кыргызстане выявілі тры целы. Як паведаміў кіраўнік Федэрацыі альпінізму Эдуард Кубатаў, з высокай верагоднасцю яны належаць двум альпіністам з Беларусі і аднаму грамадзяніну Літвы, якія зніклі падчас узыходжання на пік, піша News.kg.

«Пошукавыя работы завершаны. Мы цяпер зафіксавалі наяўнасць трох цел на дне цясніны Корумду. З высокай верагоднасцю гэтыя целы належаць двум альпіністам з Беларусі і Літвы. Але мы можам гаварыць толькі “з высокай верагоднасцю», – сказаў Кубатаў.

Паводле яго слоў, далейшыя работы ўскладняюцца ўмовамі надвор’я. Ратавальнікі чакаюць устойлівага надвор’я ў раёне піка Корумду, пасля чаго плануецца ўстанавіць асобы загінулых і вырашыць пытанне з транспарціроўкай цел у Ош.

«Гэта таксама дастаткова складанае мерапрыемства, мы чакаем устойлівасці надвор’я і працягнем мерапрыемствы. У гарах цяпер нестабільныя ўмовы, і сезон альпінізму скончаны. Гэта вышыня ў раёне 6,5 тысячы метраў», – адзначыў кіраўнік Федэрацыі альпінізму.

Нагадаем, беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў не выходзяць на сувязь з 2 жніўня. Група здзяйсняла ўзыходжанне да піка Корумду па паўночным грэбні. 1 жніўня ў 10:30 альпіністы падняліся на пік Корумду. 2 жніўня быў апошні выхад на сувязь. Група паведаміла, што пасля спуску будзе гатовая выехаць 4 жніўня, але ва ўстаноўленае месца так і не выйшла.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.