Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вырашыла ўвесці “нарматыў беларускага ў гандлёвым асартыменце”. У МАРГ патлумачылі яго мэтамі нацыянальнай бяспекі.
“У адпаведнасці з Планам развіцця гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь доля тавараў айчыннай вытворчасці па выніках 2026 года павінна скласці 58%.
Па выніках працы за I паўгоддзе 2026 г. доля павялічылася на 0,1 п.п. і склала 54,6%.
У гэтай сувязі МАРГ падпісана пастанова ад 20.08.2026 №48, у адпаведнасці з якой удакладнены падыход па наяўнасці тавараў айчыннай вытворчасці”, – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
Значэнне нарматыву не называецца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
