ЗША рыхтуюцца ўвесці санкцыі супраць гандлёвых партнёраў Ірана. Іх сёння павінен абвясціць міністр фінансаў ЗША Скот Бесент.
«На світанку пачынаецца эканамічны дзень «Д» — найбуйнейшы фінансавы наступ у гісторыі супраць праціўніка», — напісаў Бесент у артыкуле, апублікаваным у Financial Times у нядзелю.
“Свет павінен разумець, што наша мэта — перарэзаць усе эканамічныя ніткі, на якіх трымаецца гэты тыранічны рэжым, і пакінуць Тэгеран сам-насам з яго праблемамі”, — адзначыў ён.
Раней разгромную эканамічную аперацыю супраць Ірана абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Іранскі бок не застаецца ўбаку. У Тэгеране паабяцалі цалкам спыніць экспарт нафты праз Армузскі праліў, калі ЗША працягнуць і будуць узмацняць эканамічны ціск.
«Калі эканамічная вайна працягнецца, ні кроплі нафты не будзе экспартавана ні праз Армузскі праліў, ні адкуль-небудзь з Персідскага заліва. Іран будзе разглядаць удзел любой краіны ў эканамічнай вайне Амерыкі супраць іранскага народа або яе падтрымку як акт вайны», — заявіў сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Махсен Рэзаі.
