Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця лічаць, што рост беларускага ВУП можа перасягнуць іх прагноз і перавысіць 2% па выніках 2026 года. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе эканомік краін — удзельніц ЕАБР.
На мінулым тыдні Белстат паведаміў, што па выніках студзеня-ліпеня валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 2,1% пасля 1,5% у першым паўгоддзі.
“Ключавым фактарам паскарэння стала сельская гаспадарка: больш ранняя ўборка забяспечыла рост выпуску на 12,9% г/г пасля 4,7% г/г у I паўгоддзі. Выпуск прамысловасці павялічыўся на 0,1% г/г за студзень-ліпень пасля зніжэння на 0,7% г/г у студзені-чэрвені на фоне высокай ўнутранай спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці, а таксама пашырэння попыту на паліва ў Расіі.
Рознічны тавараабарот вырас на 8,1% г/г, а інвестыцыі на 4% г/г за студзень-ліпень. Дабаўленая вартасць сектара «Інфармацыя і сувязь» вырасла на 4,9% г/г. на фоне павелічэння заказаў. Будаўніцтва працягвае аднаўляцца пасля спаду, звязанага з анамальна нізкімі тэмпературамі ў студзені-лютым 2026 г.: аб’ём падрадных работ вырас на 2,3% г/г за студзень-ліпень”, — гаворыцца ў аглядзе.
На думку ЕАБР, вынікі ліпеня паказваюць, што ВУП Беларусі па выніках года можа вырасці больш чым на 2%.
“Пры адсутнасці новых шокаў рост эканомікі Беларусі можа перавысіць наш прагноз і скласці больш за 2% па выніках 2026 года”, — заключылі эксперты.
У чэрвеньскім макрапрагнозе ЕАБР ацаніў прырост эканомікі Беларусі сёлета ў 1,3%. Тады прагноз быў паніжаны на 0,5 п.п. у параўнанні са снежаньскай публікацыяй.
