Сіноптыкі выпусцілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі.
“28 студзеня (серада) у многіх раёнах рэспублікі і ў Мінску захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Уначы ў цэнтральных раёнах і ў Мінску чакаецца моцны снег”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падобнае папярэджанне з-за цыклону Ліёні дзейнічае і сёння.
Заўтра надвор’е ў Беларусі працягнуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы месцамі, а ў цэнтральных раёнах на большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны снег. Месцамі будзе згушчацца туман. Вецер пераменных напрамкаў слабы. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -8°С на поўначы да +2°С на поўдні краіны.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
