Аранжавы ўзровень надворнай небяспекі захаваецца 7 мая

Навіны
Фото: Reform.by

Сіноптыкі падоўжылі аранжавы ўзровень надворнай небяспекі на чацвер, 7 мая.

“Днём 6 мая (серада) у многіх раёнах па поўдні рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +31°С.

7 мая (чацвер) уначы па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, днём пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Па паўднёвым усходзе максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С. У Мінску чакаецца навальніца, днём пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру”, – гаворыцца ў папярэджанні.

Заўтра надворныя ўмовы ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. У наступныя дні тэмпературы знізяцца, аднак навальніцы захаваюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.