Апублікаваны дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі Беларусі і Расіі

Навіны
Фото: Reform.news

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. Раней ён прайшоў усе ратыфікацыйныя працэдуры ў нашай краіне.

Дакументам прадугледжана, што бакі заключаць яшчэ адзін дагавор аб правілах рынку. Імі будуць вызначацца:

  • праваадносіны, якія ўзнікаюць пры ўзаемным гандлі электрычнай энергіяй на аб’яднаным рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы;
  • міждзяржаўнае сячэнне;
  • парадак вызначэння велічынь, у межах якіх міждзяржаўнае сячэнне можа быць выкарыстана для ажыццяўлення гандлю электрычнай энергіяй на аб’яднаным рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы;
  • парадак урэгулявання пагадзінных адхіленняў фактычнага сальда ператоку электрычнай энергіі ад планавага;
  • парадак інфармацыйнага ўзаемадзеяння суб’ектаў аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы;
  • склад інфармацыі і працэдуры яе прадастаўлення суб’ектамі аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы, дзяржаўнымі органамі бакоў.

Прадугледжана, што кіраванне аб’яднаным рынкам будуць ажыццяўляць дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на рэгуляванне ў сферы электраэнергетыкі, а таксама інфраструктурныя арганізацыі. Для гэтага могуць стварацца сумесныя калегіі.

Удзельнікамі аб’яднанага рынку з’яўляюцца суб’екты ўнутраных электраэнергетычных рынкаў, вызначаныя бакамі для куплі-продажу энергіі на аб’яднаным рынку.

У дагаворы прапісана, што бакі павінны забяспечваць доступ да паслуг сеткавых і сістэмных аператараў на тых жа ўмовах, што і на ўнутраным аптовым рынку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны