Аплату банкаўскімі картамі ў наземным транспарце Мінска пачнуць укараняць з 1 верасня

Навіны
Фото: Reform.by

Аплату банкаўскімі картамі ў наземным транспарце Мінска пачнуць укараняць з 1 верасня. Ужо вядуцца закупкі новых валідатараў і пачаўся мантаж прылад у транспартных сродках.

“На дадзены момант цяпер можна сказаць з упэўненасцю, што працэдура закупкі адбываецца. Дзяржаўнае прадпрыемства. “Мінсктранс” гэтым працэсам займаецца, і па меры набыцця абсталявання, закупкі яго, будзе мантаж. Так, гэта, хутчэй за ўсё, будзе не аднамомантна, але паэтапна”, – сказаў у эфіры “Радыё Мінск” дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.

Паводле яго слоў, аплаціць банкаўскімі картамі праезд у наземным грамадскім транспарце можна будзе з 1 верасня. Яна будзе ўкараняцца паэтапна. Пакуль такая магчымасць ёсць толькі на двух тэставых маршрутах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.