Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне аб прысуджэнні медаляў Францыска Скарыны, «За плённую працу на карысць Беларусі», «Непакораных» і «Гонар і годнасць».
Contents
Медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўклад у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры ўзнагароджваюцца:
- Павел Мажэйка — беларускі журналіст, грамадскі актывіст, культурны менеджар;
- Андрэй Катлярчук — гісторык, кандыдат гістарычных навук, доктар гісторыі.
Медаля «За плённую працу на карысць Беларусі» ўдастойваюцца:
- Стэфана Пуціла — журналіст, аўтар грамадска-палітычнага канала NEXTA;
- Ірэна Лясота — філосаф, публіцыст, грамадская лідарка;
- Марыя Сёдэрбэрг — шведская фотажурналістка і пісьменніца;
- Ірына Пярвойкіна — беларуская актывістка ў Аўстрыі.
Медалём «Непакораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і самаадданасць у дзейнасці па прасоўванні ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі ўзнагароджваюцца:
- Вячаслаў Лазараў — беларускі незалежны журналіст і відэааператар.
- Ірына Слаўнікава — беларуская журналістка і медыя-актывістка.
- Павел Вінаградаў — актывіст моладзевага крыла «Zmena», вязень сумлення.
Медалём «Гонар і годнасць» удастойваюцца грамадзяне, якія аддалі або рызыкавалі сваім жыццём у барацьбе за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
- Яўген Меркіс — беларускі журналіст, краязнавец, грамадскі актывіст.
- Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, тэлевядучы.
Яшчэ тры чалавекі будуць узнагароджаны непублічна.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!