АПК папярэдзіў пра фэйкавую рассылку ад арганізатараў форуму «Шлях да волі»

Галоўнае
Изображение: ОПК

Аб’яднаны пераходны кабінет папярэджвае пра фэйкавую рассылку ад арганізатараў форуму рэгіянальнай бяспекі «Шлях да волі».

Як паведамілі ў АПК, рассылка змяшчае выяву, падобную да сапраўднай, аднак графічныя элементы размешчаны інакш, тэкст утрымлівае граматычныя памылкі. Паведамленні прыходзяць у асабістую перапіску ў мэсенджарах і сацсетках ад фэйкавых акаўнтаў. У рассылцы пытаюцца, ці будзе чалавек удзельнічаць у форуме.

У АПК падкрэслілі, што арганізатары форуму, які пройдзе ў Кіеве, не вядуць персанальныя рассылкі, уся камунікацыя з’яўляецца толькі публічнай.

«Звяртаем увагу на тое, што аргкамітэт камунікуе выключна праз ПУБЛІЧНЫЯ паведамленні ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і аналітычнага цэнтра «Украінская прызма», размешчаных выключна на іх афіцыйных каналах. Заклікаем не рэагаваць на паведамленні ў прыват ад невядомых акаунтаў, не адказваць на іх, і не ўдзельнічаць ні ў якіх апытаннях. Невядомыя зламыснікі пераследуюць мэту збора персанальных даных патэнцыйных удзельнікаў форума», – заявіла прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, якая таксама ўваходзіць у аргкамітэт форуму.

Яна заклікае сачыць за паведамленнямі АПК. Зазулінская таксама запэўніла, што персанальныя даныя тых, хто зарэгістраваўся для ўдзелу ў форуме, надзейна абаронены.

АПК папярэдзіў пра фэйкавую рассылку ад арганізатараў форуму «Шлях да волі»
Фота: АПК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.