Аляксей Кубракоў, асуджаны па «справе BYSOL», выйшаў на волю

Галоўнае
Алексей Кубраков. Фото: mkconsulting.by

Палітвязень юрыст Аляксей Кубракоў выйшаў на волю. Яму вынеслі прысуд у лютым, але ён так доўга знаходзіўся ў СІЗА, што яго тэрмін ужо скончыўся, паведамляе «Наша Нiва».

Сілавікі называлі Кубракова «кур’ерам BYSOL». Разам з ім судзілі яшчэ траіх чалавек.

Кубракова затрымалі ў кастрычніку 2024 года. З гэтага часу ён знаходзіўся ў СІЗА пад вартай. 12 лютага 2026 года суд прысудзіў яго да двух гадоў калоніі і штрафу ў 22 500 рублёў. Яшчэ адзін абвінавачаны па гэтай справе атрымаў такі ж тэрмін, два абвінавачаныя — па тры гады калоніі.

Фігурантаў справы судзілі па артыкуле аб удзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні». Паводле версіі следства, яны былі кур’ерамі BYSOL — «у іх задачы ўваходзіла атрыманне і перадача грошай іншым удзельнікам фарміравання, іх размеркаванне на патрэбы ўдзельнікаў незаконнай пратэстнай і экстрэмісцкай дзейнасці».

Фонд BYSOL заяўляе, што ў яго няма «кур’ераў» у Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.