Аднаўленне працы пасольства ЗША ў Мінску працягвае абмяркоўвацца – Коўл

Навіны
Фото: пресс-служба Лукашенко

Беларусь і ЗША працягваюць працаваць над тым, каб у Мінску зноў функцыянавала пасольства Злучаных Штатаў. Пра гэта паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл па выніках перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам.

“Мы сапраўды абмеркавалі гэтае пытанне на сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам. Перад нашай паездкай сюды мы правялі шырокія кансультацыі з Дзярждэпартаментам ЗША, іншымі задзейнічанымі структурамі. Праца ідзе ў гэтым напрамку. Я не магу назваць ніякіх канкрэтных дат. Але праца ідзе, і абодва бакі пагадзіліся з тым, што гэта вельмі важна”, – сказаў ён.

Нагадаем, пасольства ЗША ў Беларусі поўнасцю прыпыніла працу ў лютым 2022 года. З таго часу каманда пасольства працуе з Вільні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.