У Беларусі пачалі ўводзіць абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
У большасці раёнаў краіны ўстанавіўся трэці клас пажарнай небяспекі на фоне сухога надвор’я.
У прэс-службе патлумачылі, што пры абмежаваннях на наведванне лясоў, як правіла, забаронены ўезд у лясны фонд на асабістым транспарце. Для пешых прагулак лясы застаюцца даступнымі.
За выходныя ў фондзе Мінлясгаса было зарэгістравана 5 узгаранняў на плошчы 3,9 га. Усяго з пачатку года адбылося ўжо 30 лясных пажараў і ўзгаранняў на плошчы 10,4 га.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
