60 грамадзян Беларусі, “якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за абвастрэння абстаноўкі ў Ліване”, былі эвакуіраваны ў Маскву бортам МНС Расіі. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.
Паводле яе слоў, 21 красавіка па даручэнні Уладзіміра Пуціна спецборт МНС даставіў у Бейрут каля 28 тон расійскай гуманітарнай дапамогі. Зваротным рэйсам у Маскву былі вывезены 67 грамадзян Расіі і 60 грамадзян Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
