41-гадовы кіроўца загінуў у лабавым сутыкненні ў Мінскім раёне

Галоўнае
Фото: t.me/minobl_uvd

Адзін чалавек загінуў у лабавым сутыкненні на трасе Мінск — Віцебск, паведамляе УУС Мінаблвыканкама. Трагедыя адбылася 13 чэрвеня каля 14:00 на 21-м кіламетры дарогі М-3 «Мінск — Віцебск».

41-гадовы кіроўца BMW, які рухаўся ў напрамку Мінска, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Audi пад кіраваннем 23-гадовага кіроўцы.

Кіроўца BMW загінуў на месцы. Кіроўца Audi і яго 27-гадовы пасажыр шпіталізаваныя. Яшчэ двух пасажыраў 33 і 70 гадоў медыкі аглядаюць на месцы ДТЗ.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

41-гадовы кіроўца загінуў у лабавым сутыкненні ў Мінскім раёне
Фота: t.me/minobl_uvd
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.