15 вызваленых палітвязняў выдварылі з Беларусі ў Літву без дакументаў

Галоўнае
Скриншот видео t.me/tsikhanouskaya

Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай ў Літве Дзяніс Кучынскі паведаміў, што 15 вызваленых беларускіх палітвязняў прыбываюць у Літву без дакументаў. Паводле яго слоў, у момант запісу паведамлення завяршалася афармленне дакументаў апошняму з іх.

«У іх няма дакументаў, няма пашпартоў, таму што гэта зноў адзін з такіх метадаў, якія ўжывае рэжым, каб крыху ўскладніць жыццё нашым героям», — заявіў ён.

Ён падзякаваў Літве за падтрымку — літоўскай Службе міграцыі, памежнай службе, Міністэрствам замежных і ўнутраных спраў, а таксама арганізацыям, якія дапамагаюць беларускім палітвязням, у тым ліку Freedom House.

Кучынскі адзначыў, што гэта адно з найбуйнейшых вызваленняў: 235 чалавек былі вызвалены ўнутры краіны і застануцца ў Беларусі, яшчэ 15 накіроўваюцца ў Літву.

“Частка з іх, верагодна, таксама выйдуць паразмаўляць з прадстаўнікамі СМІ, таму тут, я думаю, яны змогуць нешта сказаць. Але, магчыма, не ўсе, таму мы таксама просім вас паставіцца да гэтага з разуменнем”, – папрасіў ён.

Кучынскі таксама паведаміў, што напярэдадні сустракаўся з амерыканскімі калегамі, і выказаў надзею на працяг вызваленняў і спыненне рэпрэсій.

«І каб мы маглі працягнуць нашу працу па тым, каб мы ўсе маглі вярнуцца ў Беларусь», — дадаў ён.

Нагадаем, сёння ў Беларусі вызвалілі 250 палітвязняў у межах пагаднення з ЗША. 235 чалавек былі вызвалены ўнутры краіны, яшчэ 15 накіраваны ў Літву.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.