ЗША выдзеляць да 100 млн долараў на ізаляцыю Чарнобыльскай АЭС

Навіны
Саркофаг над ЧАЭС. Фото: ГСЧС Украины.

ЗША выдзеляць да 100 млн долараў на ізаляцыю ядзерных матэрыялаў на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе пасольства ЗША ў Мінску ў сацсетках.

ЗША заклікалі астатнія краіны G7 і еўрапейскія краіны далучыцца да ініцыятывы і выдзеліць сродкі на аднаўленне канфайнмента, пашкоджанага ў выніку ўдару дрона.

“Злучаныя Штаты актыўна бяруць на сябе абавязацельства выдзеліць да 100 мільёнаў долараў у рамках скаардынаваных намаганняў краін G7 з мэтай забяспечыць далейшую надзейную ізаляцыю дзялячыхся ядзерных матэрыялаў на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ва Украіне.

Паводле ацэнкі G7, кошт аднаўлення аркі Новага бяспечнага канфайнмента, пашкоджанай у выніку ўдару беспілотніка ў мінулым годзе падчас бессэнсоўнай вайны паміж Расіяй і Украінай, складае 500 мільёнаў долараў. Мы заклікаем нашых партнёраў па G7 і еўрапейскія краіны паследаваць гэтаму прыкладу і ўзяць на сябе значныя фінансавыя абавязацельствы, каб сумесна падзяліць цяжар гэтых жыццёва неабходных рамонтных работ», — заяўляе пасольства ЗША.

Нагадаем, у лютым 2025 года расійскі дрон прабіў дах ахоўнага саркафага над АЭС. МАГАТЭ заявіла, што канфайнмент страціў свае асноўныя функцыі бяспекі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.