ЗША вярнулі перахоплены танкер — Reuters

ЗША вярнулі Венесуэле перахоплены танкер. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў.

Гаворка ідзе пра танкер M/T Sophia пад панамскім сцягам. Крыніцы не назвалі прычыну вяртання танкера. Таксама ім не вядома, ці засталася нафта на борце судна.

M/T Sophia быў захоплены 7 студзеня берагавой аховай ЗША і вайскоўцамі.

Афіцыйныя органы ЗША і Венесуэлы не адразу адказалі на запыты агенцтва аб каментарах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны