ЗША і Іран блізкія да заключэння аднастаронкавага мемарандума, які пакладзе канец вайне і закладзе аснову для больш дэталёвых перамоў па ядзернай праграме. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў і яшчэ дзве крыніцы.
Іран павінен даць адказ па некалькіх ключавых пунктах на працягу 48 гадзін. Пакуль нічога не ўзгоднена, але крыніцы выдання называюць гэты момант самым блізкім да дасягнення дамоўленасцей за апошні час.
Паводле інфармацыі выдання, дакумент прадугледжвае, што Іран абавязуецца ўвесці мараторый на ўзбагачэнне ўрану, ЗША здымуць санкцыі і разблакуюць замарожаныя сродкі Ірана. Абодва бакі адменяць абмежаванні на праход суднаў праз Армузскі праліў.
Пры гэтым у ЗША некаторыя чыноўнікі скептычна ставяцца да магчымасці дасягнення першапачатковага пагаднення з-за расколу ў кіраўніцтве Ірана.
Мемарандум прадугледжвае спыненне вайны і пачатак 30-дзённага перыяду перамоў па дэталёвым пагадненні аб адкрыцці праліва, абмежаванні ядзернай праграмы Ірана і зняцці санкцый ЗША. Такія перамовы могуць праходзіць у Ісламабадзе або Жэневе.