Зяленскі сустрэўся са спадчынным прынцам Ірана

Навіны
Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з сынам апошняга шаха Ірана Рэзой Пехлеві. Сустрэча адбылася сёння ў Парыжы.

Зяленскі і Пехлеві абмеркавалі сітуацыю ў Іране і дамовіліся падтрымліваць сувязь.

«Падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў Іране і рэгіёне, а таксама амерыканскую аперацыю супраць тэрарыстычнага рэжыму. Прынц і яго каманда праінфармавалі мяне пра сігналы, якія яны атрымліваюць знутры краіны. Уладная вертыкаль і сапраўды ўжо панесла значныя страты, і важна, каб іранскі рэжым ні ў чым не выйграў і каб людзі ў Іране атрымалі больш абароны жыцця і магчымасцяў вызначаць уласны лёс. Абмеркавалі, як міжнародны ціск і сумесныя намаганні могуць гэтаму дапамагчы», — заявіў Зяленскі.

Зяленскі сустрэўся са спадчынным прынцам Ірана
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.