Жыхары Беларусі запазычылі банкам 44,9 млрд рублёў

Навіны
Фото: Towfiqu barbhuiya / Unsplash.com

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў даследаванне “Партрэт крэдытаатрымальніка фізічнай асобы” па выніках 2025 года.

У мінулым годзе фізічныя асобы заключылі 1,96 млн крэдытных дагавораў. Усяго ж на 1 студзеня было 5,2 млн дзейных дагавораў на агульную суму 44,9 млрд рублёў.

45,7% дагавораў было заключана на мужчын на суму 23,2 млрд рублёў, а 54,3% дагавораў заключылі жанчыны на суму 21,7 млрд рублёў.

Сярэдняя сума аднаго крэдыту склала 8,7 тыс. рублёў, што на 1,1 тыс. рублёў больш, чым у 2024 годзе. Сярод мужчын сярэдняя сума крэдыту склала 9,8 тыс. рублёў, а жанчын — 7,7 тыс. рублёў.

Асноўнымі атрымальнікамі крэдытаў былі людзі ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў. На іх долю прыпадала 2,6 млн дагавораў на суму 29,5 млрд рублёў.

Жыхары Беларусі запазычылі банкам 44,9 млрд рублёў Жыхары Беларусі запазычылі банкам 44,9 млрд рублёў

Найбуйнейшым крэдыторам фізічных асоб у Беларусі з’яўляецца “Беларусбанк”. На долю гэтай фінансавай установы прыпадае 29,3% заключаных дагавораў і 54,8% агульнай сумы запазычанасці фізічных асоб.

Жыхары Беларусі запазычылі банкам 44,9 млрд рублёў

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.