Жыхар Светлагорска некалькі гадоў зарабляў на схаваным майнінгу. У яго сетцы было больш за 500 камп’ютараў.
Як паведамляе МУС, 35-гадовы мужчына ўшываў код віруса-майнера ў торэнт-раздачы. Пасля спампоўвання праграма незаўважна для ўладальніка запускалася на яго ПК і выкарыстоўвала цэнтральны працэсар для здабычы крыптавалюты, моцна запавольваючы працу тэхнікі. Перазагрузка прылады не дапамагала.
На момант затрымання вірус эксплуатаваў больш за 500 чужых камп’ютараў у Беларусі і ў суседніх краінах. Затрыманы зарабляў на майнінгу каля 1000 рублёў у месяц. Усе пацярпелыя ўстанаўліваюцца.
Узбуджаная крымінальная справа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!