Жыхара Гродна абвінавачваюць у падмане маркетплейса

Навіны
Фото: John Schnobrich / Unsplash

Следчы камітэт завёў крымінальную справу на 25-гадовага жыхара Гродна. Малады чалавек абвінавачваецца ў махлярстве.

Паводле версіі следства, ён падманваў маркетплейс. Схема была простая. Мужчына замаўляў на маркетплейсе два аднолькавыя тавары: адзін брэндавы і яго копію па больш нізкай цане. Затым ён мяняў упакоўку і рабіў вяртанне. Пры гэтым назад прадаўцу вярталася больш танная копія, а брэндавы тавар гродзенец пакідаў сабе, а пасля прадаваў праз інтэрнэт.

Такую схему падазраваны рэалізаваў некалькі разоў.

“Устаноўлена, што сваімі дзеяннямі мужчына прычыніў шкоду на суму звыш 4 тысяч рублёў, частку ён ужо кампенсаваў. У ходзе следства падазраваны віну прызнаў цалкам і распавёў следчаму, што яму не хапала грашовых сродкаў, таму ён прыдумаў свой спосаб заробку”, — распавялі ў СК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны