Жыхар Віцебска атрымаў сур’ёзныя траўмы пры запуску салюту. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Маладога чалавека 2002 года нараджэння даставілі ў аддзяленне сківічна-тваравой хірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Ён атрымаў выбуховую траўму твару пры запуску салюту.
“З абставінаў здарэння стала вядома, што каля 21:20 пры запуску салюту частка снарада трапіла ў твар мужчыну. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелага шпіталізавалі”, — гаворыцца ў паведамленні МНС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
