Жыхар Магілёва атрымаў 3 месяцы арышту за знявагу чырвона-зялёнага сцяга

Навіны
Сотрудники МЧС несут красно-зеленый флаг. 11.09.2022. Фото: @mchs112by

Тры месяцы арышту прызначана магілёўцу за знявагу дзяржаўнага сцяга Беларусі, паведамляюць «Магілёўскія ведамасці» са спасылкай на пракуратуру горада.

“Два сябры вярталіся з забаўляльнай установы ў стане алкагольнага ап’янення. Прайшоўшы міма аднаго з будынкаў, на фасадзе якога мацаваўся Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, адзін з маладых людзей з хуліганскіх пабуджэнняў схапіў за палатнішча сцяга, пацягнуў яго, у выніку чаго дрэўка зламалася і ўпала”, — гаворыцца ў паведамленні.

Узявшы палотнішча сцяга ў рукі, ён пачаў размахваць ім перад сабой, а калі яго таварыш стаў рабіць заўвагу, кажучы, што так рабіць нельга, “хлопец і зусім змяў палотнішча сцяга і кінуў на зямлю”.

Была ўзбуджаная крымінальная справа за знявагу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

“У судзе абвінавачаны заявіў аб усведамленні віны і раскаяўся ва ўчыненым. З улікам гэтага, а таксама асаблівай значнасці аб’екта злачыннага замаху, прысудам суда мужчына прызнаны вінаватым паводле артыкула 370 КК РБ. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 3 месяцаў арышту”, — распавяла мясцовай газеце старшы памочнік пракурора горада Магілёва Алена Ісакава.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны