Праваабаронцы прызналі палітзняволенай Яніну Пазняк, дачку журналіста Кірыла Пазняка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
4 верасня 2025 года ютуб-канал «Платформа 375» быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». КДБ назваў датычным да канала журналіста Кірыла Пазняка. Ён быў затрыманы і змешчаны пад варту.
У той жа дзень была затрымана 20-гадовая дачка Кірыла Пазняка Яніна. Ёй прад’яўлена абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкім фарміраваннем». Дзяўчына знаходзіцца пад вартай.
«Выкладзенае вышэй дае падставы сцвярджаць, што крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюджанне інфармацыі», — заяўляюць праваабаронцы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
