Затрыманая жонка Мікалая Статкевіча

Галоўнае
Марина Адамович. Фото из Facebook

Сёння, 17 сакавіка, сілавікі затрымалі Марыну Адамовіч, жонку Мікалая Статкевіча.

«Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта хочуць узяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін назваўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма»,гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале Статкевіча.

Адамовіч ад імя Статкевіча атрымала прэмію Homo Homini 2026 у Празе 11 сакавіка.

Мікалай Статкевіч быў асуджаны ў 2021 годзе па «справе Ціханоўскага» на 14 гадоў пазбаўлення волі. У верасні 2025 года ён увайшоў у лік 52 палітвязняў, якіх павінны былі вывезці ў Літву, аднак адмовіўся пакідаць Беларусь і выбег з аўтобуса. Пасля гэтага яго некалькі месяцаў утрымлівалі ў турме ў Глыбокім — пра гэта стала вядома толькі пасля яго вызвалення 19 лютага. 21 студзеня ён перанёс інсульт, у яго парушана маўленне. Зараз Статкевіч знаходзіцца дома ў Мінску, аднак дакументы яму да гэтага часу не выдадзены, яго прававы статус застаецца нявызначаным.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.