Зарэгістравацца беспрацоўным можна будзе праз партал электронных паслуг

Навіны

У Беларусі зменены парадак рэгістрацыі ў службе занятасці. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.

Рэгістрацыя грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці, але не маюць права на атрыманне дапамогі па беспрацоўі, будзе ажыццяўляцца ў якасці адміністрацыйнай працэдуры.

Грамадзяне змогуць зарэгістравацца ў якасці беспрацоўных у электронным выглядзе праз партал электронных паслуг.

Спрашчаецца рэгістрацыя моладзі, якая звярнулася ў службу занятасці для часовага працаўладкавання.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.