Банкі ў маі павялічылі крэдытаванне фізічных асоб. За месяц было выдадзена крэдытаў на 1,62 млрд рублёў, што на 80 млн рублёў менш, чым у красавіку. У параўнанні з красавіком мінулага года аб’ём крэдытавання вырас на 21,3%. Такія даныя апублікаваў Нацбанк Беларусі.
У цэлым па выніках пяці месяцаў сума крэдытаў, выдадзеных банкамі фізічным асобам, вырасла на 5,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Аб’ёмы спажывецкага крэдытавання ў студзені—маі выраслі на 7,3% да 5,66 млрд рублёў. Крэдытаванне нерухомасці скарацілася на 0,3% да 1,38 млрд рублёў.
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за май вырасла на 457,5 млн рублёў і склала на 1 чэрвеня 31,14 млрд рублёў. За год даўгі фізічных асоб па крэдытах выраслі на 12,5%.
Даўгі па спажывецкіх крэдытах павялічыліся на 15,5% да 12,56 млрд рублёў, а па крэдытах на нерухомасць — на 10,6% да 18,53 млрд рублёў.
На 1 чэрвеня фізічныя асобы дапусцілі пратэрміноўку па крэдытах на 55,8 млн рублёў, што на 0,7 млн рублёў менш, чым па стане на 1 мая. За год аб’ём пратэрмінаванай запазычанасці вырас на 11,8 млн рублёў.