У Пружанскім раёне прыпынілі заняткі ў школах з-за моцных маразоў. Пра гэта паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Наталля Каліноўская. Паводле яе слоў, мясцовыя органы ўлады могуць прымаць такія рашэнні.
“Зараз для нас самае галоўнае, каб дзеці былі здаровыя і знаходзіліся ў бяспецы незалежна ад таго, засталося дзіця дома ці наведвае ўстанову адукацыі. Толькі ў Пружанскім раёне прынята рашэнне райвыканкамам прыпыніць навучальныя заняткі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”, — прыводзіць яе словы БелТА.
Яна адзначыла, што заняткі прыпыненыя толькі ў школах. Дзіцячыя сады працягваюць працаваць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
