За паўгода мяжу ў “Кузніцы” і “Баброўніках” перасеклі паўмільёна чалавек

Навіны
Фото: Straż Graniczna

Памежная ахова Польшчы падвяла вынікі першых шасці месяцаў пасля аднаўлення працы пунктаў пропуску “Кузніца” і “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы.

Усяго за гэты час мяжу ў іх перасеклі 536 тыс. чалавек і 202 тыс. транспартных сродкаў.

Пры гэтым на выезд з Польшчы было аформлена 272 тыс. чалавек, а на ўезд — 264 тыс.

У Польшчу ўехала каля 100 тыс. транспартных сродкаў, а выехала — 102 тыс.

У сярэднім за суткі мяжу ў “Кузніцы” перасякае 1560 чалавек, а ў “Баброўніках” — 1387 чалавек.

За час працы пунктаў памежнікі адмовілі ва ўездзе 166 падарожнікам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.