За два дні ў Расіі затрымалі 150 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку ў Беларусі

Галоўнае
Иллюстративное фото: pixabay.com

З 15 па 16 красавіка ў краінах СНД праводзілася спецыяльнае мерапрыемства «Розыск», у межах якога сілавікі шукалі асоб, якія знаходзяцца ў вышуку, зніклых без вестак, адказчыкаў і даўжнікоў па грамадзянскіх і эканамічных справах, паведамляе газета МУС Беларусі “На страже”.

У выніку аперацыі затрымана больш за 270 чалавек, якія расшукваюцца МУС Беларусі. З іх 150 было затрымана ў Расіі.

Устаноўлена больш за 160 зніклых без вестак, з іх больш за 40 у Расіі. Таксама знойдзены 740 адказчыкаў і даўжнікоў па грамадзянскіх і эканамічных справах.

Так, у Краснагорску Маскоўскай вобласці была затрымана 59-гадовая жыхарка Мазыра, якая падманам завалодала больш чым 60 тысячамі рублёў у 12 жыхароў Гомельскай вобласці.

У Дагестане затрыманы 46-гадовы мінчанін, які падазраецца ў махлярстве на суму не менш за 480 тысяч рублёў і «экстрэмісцкай дзейнасці».

У Беларусі было затрымана 130 злачынцаў, устаноўлена месцазнаходжанне шасці зніклых без вестак, якіх шукаюць замежныя дзяржавы.

Сярод затрыманых — 59-гадовы іншаземец, які расшукваецца Узбекістанам за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. У Ружанах затрыманы 32-гадовы іншаземец, які расшукваецца ў Расіі за згвалтаванне і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.