У Варшаве правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава. Вынікі стануць вядомыя праз некалькі месяцаў, паведаміў у Instagram Аляксандр Івулін.
Сям’я займаецца арганізацыяй пахавання Мікіты.
Нагадаем, журналіст Мікіта Мелказёраў памёр у Польшчы ў ноч з 20 на 21 снежня. Яму было 37 гадоў. Польская пракуратура пачала расследаванне яго смерці па артыкуле аб ненаўмысным забойстве. Гэта традыцыйная фармулёўка, якая ўжываецца, калі прычына смерці невядомая.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!