У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшла анталогія «Іду да вас, людзі», прысвечаная тэме суседства ў шырокім і вузкім сэнсе.
Пісьменніцы — кожная на свой лад — разважаюць пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых культур альбо падобных да нас, як мы бачым адно аднога і ўзаемаўплываем адно на аднога, як у люстэрку іншых адбіваецца наша беларуская ідэнтычнасць.
Як знак нашага часу і палітычнага крызісу ў краіне, некаторыя пісьменніцы з прычыны бяспекі публікуюцца пад псеўданімамі, біяграфічныя звесткі пра іх у гэтым зборніку, на жаль, адсутнічаюць.
Спіс аўтарак: Юля Арцёмава, Таня Арцімовіч, Тафіля Багач, Віка Біран, Ліна Брык, Ева Вежнавец, Вольга Валошкіна, Стэфа Лісоўская, Наста Захарэвіч, Югася Каляда, Зараслава Камінская, Марыя Лапо, Мілана Лявіцкая, Марыя Пархімчык, Ксенія Май, Юлія Чарняўская, Вольга Шпарага, Ганна Янкута.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
