У Беларусі пачалася падрыхтоўка да правядзення вучэнняў АДКБ «Непарушнае братэрства-2026» і «Бар’ер-2026». Першае вучэнне праводзіцца з міратворчымі сіламі, а другое — з сумесным фарміраваннем РХБ абароны і медыцынскага забеспячэння.
Перамовы па правядзенні вучэнняў прайшлі ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Аб’яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ.
“На перамовах разгледжаны і ўзгоднены задумы вучэнняў, склады камандавання і нацыянальных кантынгентаў, парадак адпрацоўкі практычных дзеянняў, а таксама пытанні арганізацыі ўсебаковага забеспячэння. Праведзена рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення вучэнняў на палігонах «Лосвіда» і «Старадарожскі», — паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!