Віктар Бабарыка адказаў на пытанні Мікіты Мелказёрава, якія той сфармуляваў да палітыка два гады таму

Культура
Скрыншот з відэа, у якім Мікіта Мелказёраў сфармуляваў пытанні Віктару Бабырыке, калі той знаходзіўся ў зняволенні.

Два гады таму ў відэа да 60-годдзя Віктара Бабарыкі Міката Мелказёраў сфармуляваў тры пытанні да палітзняволенага палітыка. Гэты былі тыя пытанні, якія б журналіст задаў бы, калі б яны сустрэліся.

Сёння, на 40 дзён з дня смерці вядоўцы праграмы «Жыццё-маліна», вызвалены Віктар Бабарыка даслаў адказы Мікіту. «Прабач, што не было магчымасці пагутарыць пры сустрэчы. Аднак я веру, што цябе спаткаюць мае адказы там, дзе ты зараз. Мы – назаўсёды разам», – напісаў Віктар Бабарыка ў сваім Facebook.

1. Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў людзей?

Захаваць веру ў людзей лёгка, калі ты разумееш, што ў любых абставінах і асяроддзі, дзе б ты не апынуўся і дзе вакол цябе не вельмі добрыя і прыемныя людзі, колькасць гэтых людзей мізэрная. У параўнанні з той колькасцю, з якой табе пашанцавала сустракацца ў жыцці.

2. Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў Беларусь?

Захаваць веру ў Беларусь таксама лёгка, таму што для мяне Беларусь – гэта беларусы. А яны, у сваёй большасці, шчырыя, добрыя і неабыякавыя да іншых людзей. І гэта, нягледзячы на тое, што сёння за гэтую дабрыню і павагу многія з іх праходзяць праз катаванні.

3. Наколькі лёгка ці цяжка не зламацца?

Не зламацца цяжэй. Таму што, калі ты не ведаеш нічога аб тым, як выглядае свет і як ён да цябе ставіцца, калі табе кажуць, што ты нікому не патрэбны і ўсе пра цябе забылі, калі аб гэтым сведчыць усё навокал, то гэтыя не фізічныя, а псіхалагічныя катаванні, вельмі непрыемныя. Аднак адзіны сродак пераадолець гэта – разуменне, што ведаць – не заўсёды важна. Большую ролю мае вера ў тое, пра што я адказаў у першых двух пытаннях.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны