Валавы знешні доўг Беларусі за год вырас на 3,36 млрд долараў

Навіны
Фото: Reform.by

Валавы знешні доўг Беларусі на 1 студзеня складаў 38,33 млрд долараў. За год ён вырас на 3,36 млрд долараў, сведчыць статыстыка Нацбанка.

Знешні доўг сектара дзяржаўнага кіравання за мінулы год павялічыўся на 346,8 млн долараў і склаў без малога 17,5 млрд долараў. Пры гэтым усе абавязацельствы былі доўгатэрміновымі. У структуры знешняга доўгу сектара дзяржкіравання запазычанасць па даўгавых каштоўных паперах складала 2,586 млрд долараў, а па крэдытах і пазыках — 14,91 млрд долараў. За год даўгі па каштоўных паперах скараціліся на 76,2 млн долараў, а па крэдытах і пазыках — выраслі на 422,9 млн долараў.

Знешні доўг дэпазітных арганізацый за мінулы год скараціўся на 162,2 млн долараў да 4,09 млрд долараў, у тым ліку ,148 млрд долараў прыпадалі на кароткатэрміновыя абавязацельствы, а 2,61 млрд долараў — на доўгатэрміновыя.

Знешні доўг іншых сектараў на 1 студзеня склаў 14,415 млрд долараў. Ён вырас за год на 3 млрд долараў. Пры гэтым кароткатэрміновыя абавязацельствы складалі 10,58 млрд долараў, а доўгатэрміновыя — 3,83 млрд долараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.