Ва Украіне збіраюцца рэфармаваць сістэму прыцягнення замежнікаў на службу ва УСУ і Нацгвардыю. Пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе кіраўніка Офіса Зяленскага Кірыла Буданава з дэпутатамі і вайскоўцамі.
Рэформа прадугледжвае стварэнне адзінага цэнтра рэкрутынгу замежных грамадзян.
«Даўно наспела рашэнне — і калегі з гэтым пагадзіліся, — што краіне патрэбен адзіны цэнтр па рэкрутынгу замежнікаў. Гэты орган забяспечыць поўны цыкл суправаджэння: ад адбору і лагістыкі да прафесійнай падрыхтоўкі, камунікацыі і суправаджэння на службе», — паведаміў Буданаў.
Механізм стварэння цэнтра, комплексная праграма рэкрутынгу і неабходныя змены ў заканадаўстве павінны быць распрацаваны да канца мая.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!