Сёння ўступае ў сілу пагадненне паміж Беларуссю і Лаосам аб адмене віз для ўладальнікаў звычайных пашпартоў. Пра гэта паведаміла пасольства нашай краіны ў В’етнаме.
У адпаведнасці з пагадненнем грамадзяне Беларусі і Лаоса могуць уязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі краін на тэрмін не больш за 30 дзён, пачынаючы з даты ўезду. Пры гэтым на працягу аднаго года яны могуць знаходзіцца на тэрыторыі краін не больш за 90 дзён. Пры ўездзе грамадзяне павінны мець пашпарты, тэрмін дзеяння якіх складае не менш за 180 дзён.
Пры жаданні або неабходнасці знаходзіцца на тэрыторыі краін больш за 30 дзён грамадзяне Беларусі і Лаоса павінны загадзя аформіць адпаведную візу.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
