Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўстанаўлівае гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2026 год, паведамляе яго прэс-служба.
Плацяжы для насельніцтва (у разліку на сям’ю з трох чалавек, якія пражываюць у двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, пры нарматыўным спажыванні паслуг) павысяцца ў межах 0,5 базавай велічыні, або на 22,5 рубля.
Павышэнне тарыфаў адбудзецца ў два этапы:
- з студзеня — на ўсе паслугі, акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на 19,37 рубля,
- з чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на 3,13 рубля.
Удзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям’і з трох чалавек пры двух працуючых, якія атрымліваюць сярэднерэспубліканскую заработную плату, у 2026 годзе складзе 3,5%, сям’і з двух пенсіянераў — 7,5%.
Для грамадзян і сем’яў, чыя штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці, прадугледжаны безнаяўныя жыллёвыя субсідыі.
