“Усе думалі, будуць шальныя грошы”. Лукашэнка хоча перагледзець праграму “Адзін раён — адзін праект”

Навіны
Фото: пресс-служба Лукашенко

Аляксандр Лукашэнка хоча перагледзець падыходы да праграмы “Адзін раён — адзін праект”. Яго задавальняюць далёка не ўсе праекты, а таксама іх рэалізацыя. У прыватнасці, ён хоча накіраваць грошы ў райаграсэрвісы.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час адбудзецца нарада па рэалізацыі праграмы. Ён лічыць, што трэба разлічваць не на вялікія аб’ёмы фінансавання, а арыентавацца на мэтазгоднасць, эканамічную эфектыўнасць. Лукашэнка лічыць, што аднаўленне арганізацый аграсэрвісу па ўсёй краіне якраз можа быць такім праектам для раёнаў.

“Усе думалі, будуць шальныя грошы, 154 праекты па праграме “Адзін раён — адзін праект”, замахнуліся, не ўсё зрабілі. Але сельгастэхніка і райаграсэрвісы, аблсэрвісы — яны якраз і з’яўляюцца такім праектам. А дзе-нідзе і важней, чым ствараць пяць працоўных месцаў і штампаваць пластык, мяшкі нейкія рабіць і гэтак далей. Напэўна, і гэта трэба.

Але гэта — добрыя праекты, якія трэба рэалізоўваць. І калі нехта ўкладваў грошы, якія прызначаліся для праграмы “Адзін раён — адзін праект”, у падобныя напрамкі, праекты, думаю, гэта нядрэнна”, – сказаў ён пры наведванні “Мазыртэхсэрвісу”.

Паводле яго слоў, трэба разабрацца і ў іншых напрамках: будаўнічым, дарожным і іншых.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.