Савет міністраў пастановай №822 ад 31 снежня ўвёў ліцэнзаванне вывазу шкляных адходаў. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Ліцэнзаванне ўводзіцца ў дачыненні да шкляных адходаў (код 7001 00 100 0 ТН ЗЭД) тэрмінам на паўгода.
Разавую ліцэнзію на вываз указаных адходаў у краіны ЕАЭС і за межы саюза неабходна атрымліваць у МАРГ па ўзгадненні з Мінбудархітэктуры. Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на транзіт.
Дакументам таксама вызначаны парадак узгаднення і выдачы ліцэнзіі.
Абмежаванні на вываз шкляных адходаў уводзіліся ўрадам у лютым мінулага года.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
