Урад усталяваў плату за браніраванне даты ўезду ў пункт пропуску на мяжы для грузавікоў

Галоўнае
Фото: t.me/customs_bel

Савет міністраў пастановай №152 ад 31 сакавіка ўстанавіў памер платы за браніраванне даты ўезду ў пункт пропуску на мяжы для грузавых транспартных сродкаў. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 красавіка.

Памер платы за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў для ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску складае 31,5 базавай велічыні (з ПДВ) за кожны грузавы транспартны сродак пры браніраванні даты ўезду. Для параўнання, плата за браніраванне даты для легкавых транспартных сродкаў складае 15,5 базавай велічыні.

Урад таксама скарэктаваў размеркаванне сродкаў ад рэгістрацыі. Цяпер замест 70% грошай «Белмытсэрвіс» будзе пералічваць 60% аператарам зон чакання. Як і раней, 10% будзе паступаць Дзяржаўнаму памежнаму камітэту. Пры гэтым пры спагнанні платы з браніраваннем даты ўезду “Белмытсэрвіс” будзе пералічваць аператарам і ДПК толькі ў памеры 0,5 базавай велічыні з легкавых транспартных сродкаў і 1,5 БВ — з грузавых транспартных сродкаў.

Таксама пастанова змяшчае адзін падпункт, схаваны пад грыфам “для службовага карыстання”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.