Урад атрымаў права ўсталёўваць асаблівасці стымулявання экспарту

Навіны
Фото: Reform.by

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №88 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту». Дакумент прадугледжвае карэкціроўку указа №93 «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі» ад 14 сакавіка 2022 года.

Указ дае ўраду Беларусі права ўсталёўваць асаблівасці стымулявання экспарту.

«Для забеспячэння комплекснай рэалізацыі падтрымкі экспарту паўнамоцтвы Урада дапоўнены правам устанаўлення асаблівасцей стымулявання экспарту ў межах Указа ад 25 жніўня 2006 года № 534 па ўзгадненні з Нацыянальным банкам», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.