Уіткаф заявіў, што перамовы па заканчэнні вайны звяліся да вырашэння аднаго пытання

Галоўнае
Скриншот трансляции

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф заявіў у Давосе падчас «Украінскага сняданку», што перамовы па спыненні расійска-ўкраінскай вайны звяліся да аднаго пытання. Ён не стаў удакладняць, пра што менавіта ідзе гаворка.

«Я думаю, мы звялі праблему да аднаго пытання, і мы абмеркавалі некалькі яго варыянтаў, а гэта азначае, што яна вырашальная», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, ён правёў учарашні вечар разам з украінскімі перамоўшчыкамі.

«Таму, калі абодва бакі хочуць вырашыць гэтае пытанне, мы яго вырашым. Такая мая кропка гледжання», — дадаў ён.

Уіткаф адзначыў, што ў ходзе перамоў дасягнуты значны прагрэс.

“Я думаю, што мы дасягнулі значнага прагрэсу. Думаю, што ў пачатку гэтага працэсу было невялікае замяшанне, я даволі часта ездзіў у Маскву, але, думаю, было важна туды ездзіць, таму што цяпер мы знаходзімся на завяршальнай стадыі”, — сказаў ён.

Таксама Уіткаф адзначыў, што ва Украіне можа быць створана бяспошлінная зона.

«Прэзідэнт гаварыў пра стварэнне бяспошліннай зоны з Украінай, што, на маю думку, кардынальна зменіць сітуацыю. Вы ўбачыце, як прамысловасць у велізарных маштабах перамяшчаецца ў гэты рэгіён. Уявіце, што вы атрымліваеце канкурэнтную перавагу, бо не плаціце пошліны пры ўвозе тавараў у ЗША. Так што ёсць некаторыя маштабныя рэчы, якія мы абмяркоўвалі. І ўкраінскі народ гэтага заслугоўвае», — падкрэсліў Стыў Уіткаф.

Ён таксама пацвердзіў, што сёння адправіцца ў Маскву. Паводле яго слоў, пасля перамоў у РФ ён наведае Абу-Дабі для абмеркавання мірнага плана на ўзроўні «працоўных груп».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны