У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Канчэўскага

Культура

У выдавецтве Połackija Łabirynty перавыдалі ў новай рэдакцыі эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Канчэўскага, упершыню апублікаванае ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучыня» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч.

У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Канчэўскага
Выданне Ігната Канчэўскага 1921 года. Фота: сацсеткі.

Яго аўтар — паэт, публіцыст, філосаф Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

У сваім знакавым эсэ Ігнат Канчэўскі сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія ляглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і актуалізаваліся ў наш час. Гэта быццё паміж Усходам і Заходам, няспынная творчасць і кааперацыя.

Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні.

Гэтая кніга выйшла ў межах акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі», якая мае на мэце паспрыяць выхаду прынамсі 33 кніг, якія ў цяперашніх умовах не могуць пабачыць свет у Беларусі. Праект, заснаваны беларускай перакладчыцай, рэдактаркай, сябрам Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі Ірынай Герасімовіч разам з пісьменнікам, драматургам Лукасам Бэрфусам і прафесарам, кіраўніком Інстытута славістыкі Цюрыхскага ўніверсітэта Сільвіяй Засэ.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.