У спіс «тэрарыстаў» дадалі яшчэ 7 чалавек

Навіны
Фото: Reform.by

Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў у пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ 7 чалавек.

Гэта Раман Гусейнаў, Ілля Бакіноўскі, Сяргей Цвікевіч, Яўген Валыхін, Уладзімір Ісаеў, Іван Замяцін, Аляксандр Махнач.

На дадзены момант у «тэрарыстычным спісе» 1398 чалавек, з якіх 660 — беларусы.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме і тэрарызме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны